Гражданское и патриотическое воспитание

ТЕМАТИЧЕСКИЕ ДНИ В УЧРЕЖДЕНИИ ДОШКОЛЬНОГО ОБРАЗОВАНИЯ

Страница находится в разработке

свернуть

ЦИКЛ МЕТОДИЧЕСКИХ МЕРОПРИЯТИЙ

ПОСТОЯННО ДЕЙСТВУЮЩИЙ СЕМИНАР-ПРАКТИКУМ

Тема: «Гражданско-патриотическое воспитание детей дошкольного возраста»

Цель: повышение профессиональных и личностных компетенций педагогических кадров.

1. Нормативно-правовое обеспечение по вопросам гражданско-патриотического воспитания.

2. Повышение профессиональной компетентности педагогов в вопросах патриотического воспитания детей дошкольного возраста посредством использования современных технологий визуализации.

3. организация предметно-развивающей среды в учреждении дошкольного образования.

4. Гражданско-патриотическое воспитание детей дошкольного возраста в триаде "педагог-родитель-ребенок".

свернуть

ДИДАКТИЧЕСКИЕ ИГРЫ ПО ПАТРИОТИЧЕСКОМУ ВОСПИТАНИЮ

 5 мая 2022 года на базе ГУО "Минский областной институт развития образования" прошел третий форум педагогов дошкольного образования Минской области «Ориентиры детства». Тема форума - «Воспитание основ гражданственности и патриотизма у детей дошкольного возраста в современных социокультурных условиях»

С авторскими настольно-печатными дидактическими играми и пособиями, интерактивными и электронными играми можно ознакомиться по ссылке

свернуть

ТРАДЫЦЫЙНЫЯ РАМЕСТВА

Нам, беларусам, засталася багатая і невычэрпная спадчына, у тым ліку і народнае мастацтва – адно з самых традыцыйных відаў нацыянальнай культуры. У народным дэкаратыўна-прыкладным мастацтве ўвасобілася неабдымная, вечна жывая душа народа, яго багаты, назапашаны стагоддзямі практычны вопыт і эстэтычны густ. У залежнасці ад матэрыялаў і спосабаў іх апрацоўкі беларускае народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва дзеліцца на віды, сярод якіх найбольш пашыранымі з’яўляюцца мастацкая апрацоўка дрэва, ганчарства, пляценне, кавальства, роспіс, ткацтва, вышыўка.

І ў нашыя дні на вёсцы, у мястэчку, горадзе можна знайсці хаця б аднаго майстра альбо майстрыху, якія доўжаць традыцыі старажытнага мастацтва. Гэта можа быць ганчар, разьбар па дрэве, вышывальшчыца, ткачыха. І захоўваюць яны ў сваёй душы тую ж вялікую замілаванасць да роднай прыроды, якую заўсёды адчувалі ў сабе нашы продкі-земляробы.

  Ганчарства

Ганчарства – агульная назва аднаго з найважнейшых заняткаў – вытворчасці ганчарных вырабаў з гліны гаспадарчага і дэкаратыўна-прыкладнога прызначэння. Назва паходзіць ад слова "горн". У эпоху Кіеўскай Русі асноўнымі цэнтрамі, дзе займаліся гэтай справай, былі гарады Полацкай, Тураўскай і Смаленскай зямель, Панямоння.

Ганчарства – адно са старажытнейшых рамёстваў, таксама як пляценне з лазы, каранёў дрэў, саломы. Гліна, сыравіна для ганчарных спраў, знаходзілася ў наваколлі амаль што кожнай вёскі, прылады працы былі ў кожнай сялянскай гаспадарцы. Рыдлёўкамі капалі гліну і стругалі яе косамі. Перапалены свінец, волава, кавальскую дзындру пераціралі на жорнах (з перацёртага парашку рабілася каляровая паліва). Спачатку вырабы проста ляпілі з гліны, пазней карысталіся ганчарным кругам. Для абпальвання керамікі будавалі невялікую печ-горан з камянёў. Калі вырабаў было нямнога, толькі для сваёй гаспадаркі, абпальвалі ў хатняй печы.

У сялянскай сядзібе вырабляліся толькі самыя простыя і неабходныя ў гаспадарцы рэчы. Больш складаныя ў вырабе вазоны, букетніцы, кубкі, друшлякі куплялі на кірмашы ў местачковых рамеснікаў. На кірмашы керамічныя вырабы былі прыгажэйшыя і асартымент іх быў больш багатым асартыменце, былі і фабрычныя вырабы.

Ганчарныя вырабы карысталіся вялікім попытам, кошт іх быў адносна невялікія. Акрамя посуду, часта аздобленага зялёнай палівай, шырока распаўсюджана была вытворчасць цэглы, чарапіцы, кафлі.

  Мастацкая апрацоўка дрэва

У народаў лясной паласы Еўропы, у тым ліку і беларусаў, дрэва з’яўлялася адным з найбольш пашыраных і ўніверсальных матэрыялаў. З дрэва ўзводзілі жыллё і гаспадарчыя пабудовы, майстравалі мэблю і транспартныя сродкі, выраблялі прылады працы і посуд, прадметы хатняга ўжытку і дзіцячыя цацкі. Дрэва пілавалі, секлі, тачылі, дзяўблі, свідравалі, паліравалі, таніравалі, вырабы з яго аздаблялі разьбой, роспісам, выпальваннем і інш.

Здаўна беларусы ўпрыгожвалi сваё жытло разьбой па дрэву, рабiлi лiштвы, ганачкi. Бедны народ не мог купляць сабе дарагiя рэчы i таму ўсё неабходнае вырабляў сабе з дрэва, лазы, бяросты. Беларускiх разьбяроў па дрэву запрашаў рускi цар у XVII стагоддзi працаваць у Маскве i Падмаскоўi, упрыгожваць разьбой iканастасы сабораў i iнтэр’еры палацаў. Аб высокiм прафесiйным узроўнi сведчаць помнiкi XVII–XVIII стагоддзяў.

Работы мастакоў па дрэву вельмi разнастайныя. Гэта i дэкаратыўнае пано, выкананыя ў рознай тэхнiцы разьбы, аб’ёмна-рэльефнай i навылётнай. Скульптурныя работы ахоплiваюць усе тэмы i жанры мастацтва: бытавы i гiстарычны жанр, партрэт, свет казачных вобразаў i навакольны свет.

  Лозапляценне і саломапляценне

Апрача ганчарства сялянскія сем'і займаліся пляценнем. З каранёў маладой сасны плялі кошыкі для бульбы і збору грыбоў, калыскі-люлькі для немаўлят. З лыка, кары маладой ліпы, рабілі лапці – найлепшы абутак для сенакосу, розныя корабы і каробкі. Спадручным матэрыялам была салома і лён. З льнянога валакна плялі вяроўкі. Традыцыі пляцення працягваюцца і сёння, хоць у сваім натуральным выглядзе рамяство бытуе не так шырока, як раней. У адрозненне ад вырабаў з саломкі, якія з'яўляюцца перш за ўсё прадметамі дэкору, лозапляценне адказвае на патрэбы паўсядзённага жыцця.

Вырабы з саломкі – гэта цікавы фенамен сучаснага прыкладнога мастацтва і гонар беларусаў, яны не маюць аналагаў у Еўропе. Гэта традыцыйна славянскае мастацтва, чые карані сыходзяць да старажытных паганскіх культаў хлеба. Першапачаткова, гэтыя вырабы былі прызначаныя для абароны прадуктаў са злакаў. У цяперашні час, найбольш папулярныя куфэркі, шкатулкі, лялечкі і фігуркі з саломкі, апранутыя ў традыцыйныя касцюмы з льну і аздобленыя вышыўкай, рамкі, насценныя карціны, жаночыя ўпрыгожванні і многае іншае. Так званы саламяны павук – сімвал росквіту і багацця, да гэтага часу з'яўляецца святым не толькі ў беларусаў, але і ў іншых славянскіх народаў. Нягледзячы на страту магічнай функцыі, працягваецца традыцыя стварэння "павукоў" – даволі незвычайных твораў аб’ёмна-прасторавага характару. Пра высокі ўзровень саломапляцення на Беларусі ў старажытнасці сведчаць царскія брамы канца XVIII–XIX стст. (захаваліся адзінкі). Гэтыя творы – сапраўдныя шэдэўры народнага мастацтва.

  Ткацтва

Адным з багатых і старажытных промыслаў беларусаў з'яўляецца народнае ткацтва. На працягу стагоддзяў яно развівалася, удасканальвалася і перадавалася з пакалення ў пакаленне. У народным ткацтве знайшла сваё адлюстраванне векавая гісторыя беларускага народа, яго майстэрства, мастацкі густ. Ткацтва – адзін з самых пашыраных відаў беларускага народнага мастацтва. На Беларусі вельмі многа розных тэхнік ткання. Тэхніка ў ніты, тэхніка пераборная, выбарная, перабор на дошчачку. На Палессі існуе "чынаватае ткацтва".

Яшчэ зусім нядаўна ўменне ткаць было абавязковым для кожнай сялянкі, і недарэмна асноўную частку пасагу дзяўчыны, што выходзіла замуж, павінны былі складаць тканыя вырабы: адзенне, пасцель, ручнікі, абрусы і інш. З ткацтвам звязана шмат старадаўніх народных звычаяў і абрадаў, вельмі часта яно згадваецца ў беларускіх народных песнях. Раілі хлопцу, як выбіраць сабе нявесту.

Не ўважай, Ясеньку, каб была росла,

Сам глядзі, у людзей пытай, ці ўмее ткаць кросны.

Не глядзі, Ясю, ці ў пацерках шыя,

Сам глядзі, у людзей пытай, ці кашулю ўшые.

Амаль у кожнай хаце стаялі кросны – гэта ткацкі стан з навітай асновай для ткання ў хатніх умовах. Аснову яго састаўляла чатырохвугольная рама, умацаваная на чатырох слупочках, якія з боку пражнага навою месціліся крыху вышэй, а таму навой з гатовай тканінай быў ніжэй. Ніты мацаваліся на паднёбніку.

Сёння, калі мы карыстаемся разнастайнымі тканінамі прамысловай вытворчасці, ткацтва перастала быць масавым заняткам. Але і зараз ёсць майстрыхі, якія займаюцца гэтым відам беларускага народнага мастацтва.

Вышыўка ці гафт

Вышыўка – від народнага дэкаратыўнага мастацтва; арнамент або малюнак, выкананы ўручную (звычайнымі або спецыяльнымі іголкамі, часам кручком і інш.) ці машынным спосабам на тканінах, карунках, скуры. Матэрыялам служылі льняныя, баваўняныя чырвоныя, сінія, чорныя (забалаць, горынь, блахва), белыя (белька), ваўняныя, зрэдку шаўковыя ніткі, бліскаўкі і інш. Для накладной вышыўкі (аплікацыі) ужываліся шнур, тасьма, стужкі, кавалкі каляровых тканін, скура і інш. Арнамент вышыўкі ўтвараюць групы геаметрычных, раслінных, арнітаморфных матываў; сустракаюцца антрапаморфныя і зааморфныя выявы. Дамінуючымі здаўна былі старажытныя ромба-геаметрычныя кампазіцыі (характэрныя па ўсёй Беларусі).

З канца XIX ст. ўсё большую папулярнасць набывала раслінная арнаментыка. Вышыўка захавала традыцыйнасць арнаментальных узораў (у той жа час самабытную непаўторнасць рэгіянальных) больш дробных лакальных асаблівасцей. Фарміраванне іх праходзіла пад уплывам сацыяльна-эканамічных, гістарычных, этнакультурных, ідэйна-эстэтычных фактараў, прыродных умоў. Своеасаблівасць вышыўкі асобных арэалаў складаецца з шэрагу прыкмет – арнаменту, тэхнічных прыёмаў, колеравай гамы, матэрыялу, кампазіцыйнага размяшчэння ўзораў і інш.

Вышыўкай аздаблялі жаночае (галоўныя ўборы, кашулі, фартухі, іншы раз гарсэты, зрэдку спадніцы) і мужчынскае (кашулі, шыйныя хусткі) адзенне, суконную і аўчынную вопратку, рэчы дэкаратыўна-абрадавага і бытавога прызначэння (ручнікі, абрусы, навалочкі, посцілкі і інш.).

У найбольш чыстым выглядзе нацыянальныя адметнасці ткацтва і вышыўкі выяўляюцца ў дэкоры ручнікоў жанчын. Яно і зразумела, бо ручнік – не толькі кавалак тканіны, якім выціраюцца. У побыце беларусаў ручнікі здаўна выконвалі таксама разнастайныя абрадавыя функцыі. Яны суправаджалі беларуса літаральна ад нараджэння і да смерці. На ручніку прымалі нованароджанага, падносілі хлеб-соль, ім упрыгожвалі покуць з абразамі, на ім апускалі ў магілу труну. Асабліва важную ролю выконвалі ручнікі ў вясельных абрадах. Многія абрадавыя, святочныя функцыі ручнікоў прадаўжаюць сваё жыццё і ў наш час. Зразумела, што такая іх важная і разнастайная роля ў народным побыце не магла не паўплываць на мастацкі бок гэтых вырабаў.

З далёкіх часоў у беларускім народным арнаменце захаваліся разнастайныя выявы і ўзоры сонца. Знакі Сонца ў беларускім арнаменце – кругі, крыжы, зорачкі – часцей за ўсё ўпісваюцца ў ромбы, квадраты, прамакутнікі – гэта знакі Маці – сырой Зямлі ці Дрэва Жыцця. У свядомасці беларусаў яно было непарыўна звязана з іншымі прыроднымі з’явамі. Праз гэтую сувязь раскрываюцца адносіны паміж паветрам, сонцам, дажджом, громам і маланкаю. Узоры традыцыйнага беларускага арнаменту збераглі старажытную сімволіку, дзе галоўным элементам выступае свяціла.

Гафтаванне, гаптоўка – народная вышыўка разнастайнымі відамі ажурных швоў ці машынная вышыўка белай ажурнай гладдзю па баваўнянай белай тканіне. Сучасная мастацкая прамысловасць вырабляе гафтаваныя тканіны, тасьму для аздобы жаночага адзення, пасцельную бялізну.

свернуть

ТАЯМНІЦЫ БЕЛАРУСКАГА АРНАМЕНТУ

Народнае мастацтва беларусі, якое вызначаецца найперш самабытнасцю, вобразнасцю, найбольш яскрава праявілася ў ткацтве і вышыўцы. Больш таго, не будзе перабольшаванне казаць, што ручнікі, абрусы, посцілкі – гэта своеасаблівая аповесць пра жыццё народа, яго шчасце, працу і спадзяванні.

                   Пра што расказваюць узоры

Народнае мастацкае ткацтва – адзін з самых пашыраных відаў народнага выяўленчага мастацтва. Але было б зусім няправільна ацэньваць яго толькі з пазіцыіі прыгажосці, арыгінальнасці арнаментыкі, каларыту. Кожны ўзор – гэта сімвал – ураджаю, працы, шчасця, святаў, павагі да продкаў, кахання, любві.

Беларускі арнамент захаваў у сабе старажытную язычніцкую культуру і міфалогію. Шматлікія ўзоры прысвечаныя беларускім язычніцкім багам – Ярыле, Ладзе, Жыжалю, Маці-Зямлі. Калі вышывальшчыца ці ткачыха аздабляла такімі ўзорамі сваю працу – гэта азначала тое, што яна звярталася за дапамогай да гэтых багоў. Былі таксама арнаменты прысвечаныя і святам такім, як Купалле, Каляды, Дзяды і іншыя. Цікава, яшчэ і тое, што ва ўяўленнях беларусаў гэта не пярэчыла хрысціянскай веры. Рушнік з такім арнаментам мог быць ахвяраваны ў царкву і ёю прыняты.

                 Асноўныя матывы

У беласкім арнаменце можна вылучыць некалькі асноўных матываў.

Вобразы ўраджаю і ўрадлівасці. Галоўнай крыніцай існавання людзей на зямлі былі жывёлагадоўля і земляробства. Іх адлюстраванне – сімвал багацця і дабрабыту. Тут мы знойдзем вобраз Ярылы-Юрая, бога ўрадлівасці і жыццёвых сіл прыроды, якога прасілі аб добрым ураджаі ці ягонага хрысціянскага двайніка Юрыя. вобразы Жыценя, Жытняй бабы, Спарыша, Рая, Багача (ці дажынкавага снопу), Палявіка, Дажджа, Вялікага Сонца, Маці Зямлі-Карміцелькі, і канешне, Хлеба, як сімвалу дастатка і дабрабыту.

вобраз Сонца

                                                                       вобраз Зямлі-Карміцелькі

 вобраз Ярылы-Юрая

Вобразы маці. У тканым і вышываным арнаментах вобраз Маці сустракаецца ў трох варыянтах: у выглядзе жаночай фігуры, у выглядзе абмаляванай гірляндаю зоркі і у выглядзе схематычнага дрэва. Нярэдка вобраз суправаджаўся сімваламі сонца, месяца, агню, ветру, што падкрэслівала раўназначнасць гэтых вобразаў.

     вобраз Маці-Радзіцельніцы  вобраз Агню

Вобразы роднай Беларусі. Звычайна гэта быў узор скампанаваны з квадратаў і кругоў, што сімвалізавала сонца і зямлю. Існавалі таксама матывы ракі (папярэчныя палосы, якія нагадваюць рабізну на вадзе), вады (быццам кругі на вадзе, але складзеныя з прамавугольных кірпічыкаў), лесу, дубровы (звычайна некалькі радоў пазнальных матываў магутных дрэваў), поле, лугу (кветкі ўсіх магчымых колераў), жывёлаў, птушак.

                 вобраз Роднай Беларусі

                                                                                          вобраз Дрэва  

                вобраз Крыніцы   вобраз Палёў

Вобразы святаў. Вялікдзень, Купалле, Каляды, Масленіца і шмат іншых святаў знайшлі сваё адлюстраванне ў арнаментах. Выкарыстанне ручнікоў, абрусаў і іншых твораў у такія дні з такімі ўзорамі было звязана з магіяй, адмысловымі рытуаламі.

Вобразы яднання песень і кветак, мелодыі і арнаменту. Гэтыя дзіўныя на першы погляд вобразы звязаныя з любоўю беларусаў да песень і музыкі, са звычкай пець пад час працы і адпачынку. Часцей за ўсё майстрыхі звязвалі вобраз музыкі з рознымі карункавымі вырабамі ці з выявалі кветак і птушак.

вобраз Песні

Вобразы язычніцкай міфалогіі. Галоўныя вобразы тут – Бог Сонца і Багіня Маці-Зямля, бо яны нарадзілі людзей і ўсю прыроду, па вераваннях старажытных славянаў. Але не былі забытыя і іншыя богі і увасабленні прыроды, такія як Дамавік, Палявік, Вадзянік, Лесавік.

Вобразы кахання. Тут былі сумныя вобразы жаночай долі, русалкі (апошняя досыць умоўная ўвыглядзе букета кветак) і даволі гарэзлівыя вобразы фізічнай блізкасці мужчыны і жанчыны. Распаўсюджаным арнаментам была дзяучына з поднятымі рукамі, якая трымае каласы і кветкі – Лада, багіня кахання і прыгажосці.

                                 вобраз Кахання

Вобразы чалавека, сям’і, дзяржавы. Сімвал чалавека васьміканцовая зорка – адзін з самых пашыраных сімвалаў у беларусаў. Бярозка ці рабіна – вобраз дзяўчыны, клён (явар) – хлопца. Сям’я – чатыры крыжападобна спалучаныя разеткі, нярэдка ў арнаментальнай аблямоўцы.

 вобраз Моцнай Дзяржавы, Сям'і

                                                                                   вобраз Чалавека

Вобразы веры. Перш за ўсё гэта сімвалы продкаў. На Беларусі заўсёды шанавалі дзядоў, перад памерлымі не было страху, пабачыць іх у сне не лічылася дрэннай прыкметай – наадварот – у іх прасілі дапамогі, рады, іх запрашалі на сямейныя святы. Сімвал агульнага продка – два перакрыжаваных прамавугольніка, унутры – маленькі крыжык. Сімвал роднага дзеда – крыж з чатырох квадратаў.
Акрамя гэтых сімвалаў у арнаментах беларусаў можна знайсці ўзоры душы (васьміканцовая разетка са скругленымі канцамі), узоры гаданняў, мараў, надзей.

 Народнае мастацтва беларусі, якое вызначаецца найперш самабытнасцю, вобразнасцю, найбольш яскрава праявілася ў ткацтве і вышыўцы. Больш таго, не будзе перабольшаванне казаць, што ручнікі, абрусы, посцілкі – гэта своеасаблівая аповесць пра жыццё народа, яго шчасце, працу і спадзяванні.

свернуть

ЦІ ВЕДАЕЦЕ ВЫ, ШТО...

Белавежская пушча – самы буйны старажытны лес Еўропы. Звесткі пра пушчу сустракаюцца яшчэ ў антычнага гісторыка Герадота (5 ст. да н. э.) і ў Іпацьеўскім летапісе (983 г.). У канцы XIV ст. вялікі князь Вялікага княства Літоўскага Ягайла аб'явіў пушчу запаведнай і ўстанавіў забарону на паляванне. Старажытны лес ахоўваецца ўжо 600 гадоў. У Белавежскай пушчы налічваецца каля 2 тысяч дрэў-волатаў. Некаторыя з іх з'явіліся яшчэ да адкрыцця Калумбам Амерыкі! Белавежская пушча ўключана ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

У Беларусі жыве найбуйнейшая ў свеце папуляцыя зуброў.
Гэтыя жывёлы самыя цяжкія і буйныя наземныя млекакормячыя на еўрапейскім кантыненце, апошнія еўрапейскія прадстаўнікі дзікіх быкоў. Мікола Гусоўскі напісаў сваю знакамітую «Песню пра зубра» па замове Папы Рымскага Льва X, які хацеў пачуць праўдзівае паэтычнае слова пра паляванне на зуброў. Найбольшая колькасць зуброў жыве ў Белавежскай пушчы.

Нацыянальны парк «Прыпяцкі» - адзінае месца на планеце, дзе існуюць першабытныя пойменныя дубровы.
У нацыянальным парку практычна ў некранутым стане захаваліся унікальныя пойменныя ландшафты Беларускага Палесся - з дзюнамі, катлавінамі і лагчынамі, дзе сярод дуброў і ясеннікаў размешчана больш за 30 азёр. На Палессі таксама захаваліся самыя вялікія натуральныя балота ў Еўропе. Найбольш буйныя з іх - Званец (150 кв. км) і Дзікае (80 кв. км).

Нясвіж - належаў аднаму з самых багатых у Еўропе род Радзівілаў Многім у сваім непаўторным абліччы Нясвіж абавязаны тварэнням італьянскага архітэктара Яна Джаванні Марыі Бернардоні. Па яго праектах у XVI стагоддзі ўзведзены замак і фарны касцёл Божага цела – першае на тэрыторыі Рэчы Паспалітай збудаванне ў стылі барока. У храме знаходзіцца адзін з найбуйнейшых у Еўропе некропаль княжацкага роду, які налічвае 102 саркафагі членаў сям'і Радзівілаў. Нясвіжскі замак уключаны ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

 

Беларусы аднымі з першых у Еўропе, яшчэ ў 1517 годзе, мелі сваю друкаваную Біблію

Беларускі першадрукар Францыск Скарына сваю выдавецкую дзейнасць пачаў у Празе, дзе надрукаваў 23 ілюстраваныя кнігі Бібліі ў перакладзе на старабеларускую мову. У пачатку 1520-х гадоў пераехаў у Вільню і заснаваў друкарню. У ёй надрукаваны «Малая подорожная кніжыца» і «Апостал». Рэнесансныя выданні Скарыны вылучаюцца высокай якасцю друку, своеасаблівымі ілюстрацыямі і гравюрамі, шрыфтам і іншымі кампанентамі выдавецкай эстэтыкі і майстэрства.

 

Ураджэнец Беларусі Тадэвуш Касцюшка – нацыянальны герой Беларусі, Польшчы і ЗША

Тадэвуш Касцюшка за сваю бліскучую кар'еру быў паплечнікам бацькі-заснавальніка ЗША Вашынгтона і нацыянальнага героя Францыі Лафайета, атрымліваў прапановы аб супрацоўніцтве ад французскага імператара Напалеона I і рускага цара Аляксандра I, але адмовіў ім. Касцюшка стаў актыўным удзельнікам многіх значных гістарычных падзей: у 1776-83 гадах добраахвотна ўдзельнічаў у вайне за незалежнасць ЗША; у 1794 годзе ўзначаліў нацыянальна-вызваленчае паўстанне ў Рэчы Паспалітай.

 

Рэліквію беларусаў – слуцкія паясы – ткалі толькі мужчыны І насілі паясы толькі мужчыны і нават вязаць уладальнікам дапамагалі толькі мужчыны. Хадзіла павер'е, што калі жаночая рука дакранецца да каштоўных нітак, тканіна патускнеет і пояс можна будзе адразу выкінуць. Знакамітыя паясы выпускала не толькі слуцкая мануфактура. Але нават у Францыі ў Ліёне паясы рабілі «па тыпу слуцкіх» і нават ставілі «слуцкую» метку.

 

Чатырнаццаць Нобелеўскіх лаўрэатаў маюць беларускія карані Гэтая самая прэстыжная міжнародная прэмія існуе ўжо больш як 100 гадоў і за гэты час была ўручана прадстаўнікам самых розных краін. Імёны многіх нобелеўскіх лаўрэатаў з беларускімі каранямі вядомыя зараз ўсім свеце. Гэта, у прыватнасці, лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па эканоміцы, хіміі і фізіцы – Жарэс Алфёраў, Сайман Кузнец, Аарон Клуг; лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру – Іцхак Рабін, Менахем Бегін і Шымон Перэс.

 

За пісьменную Беларусь!

Вы маглі не ведаць, але Беларусь адна з самых пісьменных краінаў у свеце. Паводле рэйтынгу ЮНЭСКА мы займаем 8-е месца з 99, 7 % пісьменных людзей сярод дарослага насельніцтва. Згодна са статыстыкай, самыя пісьменныя людзі жывуць у Азербайджане – 100%.

 

Ні мора, ні гораў

Калі не браць карлікавых дзяржаваў, то мы адзіная краіна ў Еўропе, якая не мае ні доступу да мора, ні ўласных гораў. Дзіўна, але паўсюль ёсць горы, большыя за нашую гару Дзяржынскую, альбо мора. А часта і тое, і  іншае разам. Затое, у нас калійная соль і штучныя горы пад Салігорскам.

 

Самы высокі чалавек у свеце – беларус

Гэтага няма ў кнізе рэкордаў Гінэса, бо і кнігі тады не існавала, але шмат хто лічыць, што Фёдар Махноў быў самым высокім чалавекам у гісторыі. Яго рост складаў 285 сантыметраў. Важыў ураджэнец Віцебскай губерні больш за 180 кілаграмаў, нарадзіўся ў 1878 годзе і памёр у 1912. На помніку, які захаваўся, і знаходзіцца на тэрыторыі сучаснай Беларусі, ёсць сведчанні пра яго рост.

 

Маятнік Фуко 

Маятнік Фуко – адмыслова сканструяванае прыстасаванне, ваганні якога пацвярджаюць вярчэнне Зямлі вакол сваёй восі. Маятнік Фуко ўяўляе сабой масіўны груз, падвешаны на доўгім падвесе (дрот, моцная нітка), верхні канец якога так замацаваны, што дазваляе маятніку вагацца ў любой вертыкальнай плоскасці.

У свеце іх каля 20 і адзін знаходзяцца ў Менску, у будынку Педагагічнага ўніверсітэту ім. Максіма Танка на плошчы Незалежнасці.

                                                                        

свернуть

ОЗНАКОМЛЕНИЕ ДЕТЕЙ ДОШКОЛЬНОГО ВОЗРАСТА С ГОСУДАРСТВЕННЫМИ СИМВОЛАМИ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

Государственная символика является частью истории и культуры страны. Любовь к своей Родине, понимание неповторимости и богатства культурных традиций играет огромную роль в становлении личности ребенка, к которой мы должны относиться очень бережно. Невозможно воспитать у детей чувства собственного достоинства и уверенности в себе без уважения к истории своего отечества. Маленький ребенок, дошкольник еще не разбирается в политических или социально-экономических противоречиях и спорах для него важно любить свою семью, свой родной город, дружить со сверстниками, гордиться своей Родиной, в том числе и ее государственными символами.

Ознакомление с важнейшими государственными символами традиционно входит в содержание патриотического воспитания дошкольников. Но в полной мере понять, осмыслить, запомнить некоторые исторические сведения, значение цветов и образов, их взаимное расположение и функции – дело непростое для дошкольника, поскольку образно-символическое мышление у них развито еще недостаточно, запас представлений об историческом прошлом Родины невелик, кругозор не так обширен. Подбирая методы и приемы патриотического воспитания нужно учитывать все особенности детей дошкольного возраста: эмоциональное восприятие окружающего, образность и конкретность мышления, обостренность чувств, недостаточное сформированное историческое сознание.

Решая задачи нравственно-патриотического воспитания, каждый педагог должен строить свою работу в соответствии с условиями и особенностями детей группы, учитывая следующие принципы:

«позитивный центризм» (отбор знаний, наиболее актуальных для ребёнка данного возраста);

непрерывность и преемственность педагогического процесса;

дифференцированный подход к каждому ребёнку, максимальный учёт его психологических особенностей, возможностей и интересов;

рациональное сочетание разных видов деятельности; адекватный возрасту баланс интеллектуальных, эмоциональных и двигательных нагрузок;

развивающий характер обучения, основанный на детской активности.

Начиная со средней группы, детей знакомят с символами государства (гербом, флагом, гимном). Со старшей группы с символами Беларуси (сосна, зубр, аист, цветок льна, клевера, василек).

Реализовать эту задачу можно посредством проведения бесед, рассматриванием иллюстраций, игр-бесед, которые можно проводить дифференцированно в утренние и вечерние часы; дидактических игр, которые лучше проводить в индивидуальной форме; игр – путешествий, экскурсий, а также различных досуговых мероприятий и чтения художественной литературы.

Формируя представления детей о государственных символах Беларуси – флаге, гербе, гимне, надо подвести детей к пониманию того, что символы не просто обозначают, а описывают, раскрывают явления. Во всех элементах (герб, флаг, гимн) заложен глубочайший смысл: они отражают историю происхождения государства, его структуру, цели, принципы, национальные традиции, особенности хозяйства и природы.

Так, например содержание беседы о символах Беларуси может быть таким:

— У каждой страны есть свои государственные символы. Это флаг, герб, гимн. К ним надо относиться с уважением (показать иллюстрации с гербом и гимном).

— Флаг символизирует нашу Родину. Он развевается над зданием правительства, флаги вывешивают во время праздников, поднимают во время побед. На флаге Беларуси 3 цвета. Красный цвет – знак Солнца, он символизирует богатство, это знак счастливой жизни. (Или: обозначает кровь пролитую защитниками Беларуси). Зеленый цвет – цвет природы, нашей кормилицы, цвет полей и лесов. Это цвет добра, благополучия, мира. Белый цвет – это цвет свободы, чистоты, мудрости. Орнамент из ромбиков символизирует трудолюбие, мастерство белорусского народа.

Государственный флаг Республики Беларусь может использоваться во время государственных праздников и праздничных дней, а также при торжественных мероприятиях, проводимых в учреждении дошкольного образования для взрослых, и в другие памятные даты, в том числе и без использования древка (флагштока), при обеспечении необходимого уважения к Государственному флагу Республики Беларусь.

О гербе можно рассказать то, что они появились очень давно. Это был отличительный знак рыцарей. Служил он для того, чтобы можно было отличить друг от друга закованных в железные доспехи воинов. Такой символ появился на рыцарских щитах. Шло время, не стало рыцарей, но остались гербы. Герб является знаком отличия, эмблемой государства. Его изображение помещается на печатях, на паспорте гражданина Беларуси, на пограничных столбах, на зданиях, где работает правительство. Посмотрите на герб нашего государства.

Что на нём изображено?

—Контур Беларуси – зеленый – в лучах восходящего солнца – это наша земля.

—Пучки колосьев – это трудолюбивый народ, который выращивает хлеб.

—Красные цветки клевера – это связь с животным миром. Это корм для лошадей и коров

—Голубые цветки льна – это материал для одежды, символ труда, добра и достатка. Земной шар с восходящим солнцем – мы белорусы дружим со всеми народами, торгуем, обмениваемся изделиями и знаниями

—Красная звезда – символ человечности, знак мужества.

Знакомя детей с гимном Беларуси в начале занятия лучше провести беседу о том, что гимн это самая торжественная песня страны. Гимны появились намного раньше, чем гербы и флаги. Гимн исполняется в особо важных случаях, например, тогда, когда героям вручают награды, когда спортсмены получают золотые медали на соревнованиях. Государственный гимн Республики Беларусь исполняется во время официальной церемонии поднятия Государственного флага Республики Беларусь и иных официальных государственных церемоний.

Государственный гимн Республики Беларусь может исполняться:

— при открытии и закрытии торжественных собраний, посвященных государственным праздникам Республики Беларусь;

— во время торжественных собраний, проводимых государственными органами и иными организациями;

— гражданами во время народных, трудовых, семейных праздников и других торжественных мероприятий при обеспечении необходимого уважения к Государственному гимну Республики Беларусь.

При официальном исполнении Государственного гимна Республики Беларусь присутствующие слушают его стоя (мужчины – без головных уборов, военнослужащие, иные лица, для которых предусмотрено ношение форменной одежды, – в соответствии с законодательством Республики Беларусь).

После беседы следует включить гимн для прослушивания. Слова гимна заучить наизусть можно в нерегламентированной деятельности.

В конце занятия по знакомству детей с символикой Беларуси или в нерегламентированной деятельности можно провести с детьми: аппликацию, лепку, рисование или раскрашивание, флагов, гербов. Также можно провести в индивидуальной форме дидактические игры такие как:

«Чего не стало?»

«Третий лишний»

«Карта Беларуси»

«Мое имя»

«Узнай по описанию» и другие.

В нерегламентированной деятельности можно организовать сюжетно-ролевые игры “Мы по улице идем”, “Принимаем гостей”, “Магазин сувениров”, др.

Следует прочитать детям следующие художественные произведения:

В средней группе: С.Сокалаў-Воюш. “Блакіт нябёс”; Э.Агняцвет “Зямля з блакітнымі вачамі”; А.Байдак. “Беларусачка”; Д.Бічэль-Загнетава. “Радзіма”; А.Русак “Мой край”; і інш.

В старшей группе: Д.Бічэль-Загнетава. “Белая Русь”, Радзіма”, “Наша Радзіма”; А.Вольскі. “Радзіма”, “Беларусь – мая Радзіма”; В.Вітка “Бусел”; Н.Гілевіч “Я – беларус” і інш.

В старшей группе необходимо организовать проведение тематических занятий по теме «Наш флаг. Наш герб. Наш гимн» и проведение праздника в канун Дня Государственного герба Республики Беларусь и Государственного флага Республики Беларусь.

свернуть